ДУА “ Азёркаўская сярэдняя школа” 

Урок ў 4 класе
Змяненне назаўніка па ліках і склонах
(СКЛАНЕННЕ) 

Настаўнік: Пашкевіч Т.К.
                                    
Тэма:        змяненне назоўнікаў па ліках і склонах (скланенне)
Мэта : фарміраваць паняцце аб змяненні (скланенні назоўнікаў, азнаёміць з асаблівасцямі змянення назоўнікаў 1-га скланення, 2-га скланення, 3-га скланення;
-         Развіваць уменне пісаць пад дыктоўку,працаваць з дэфармаванымі сказамі
-         Выхоўваць звычкі пісаць правільна і акуратна, прывіваць цікавасць да беларускай мовы.
Абсталяванне: падручнік, сшыткі, карткі з заданнямі, наглядны матэрыял.
ХОД УРОКА
1.     Арганізацыйны момант

Празвінеў званок
Пачынаем наш урок
Мы ўсе дружна адпачнём
І працаваць мы зноў пачнём.

Моўная размінка

Мы слухаем і чуем вушамі
Мы глядзім і бачым вачамі
Мы ходзім нагамі
Мы працуем рукамі і галавой

Сёння на ўроку мы не адыдзем ад гэтага правіла і будзем працаваць рукамі, вачамі і галавой.

ІІ. Праверка дамашняга задання:

1.     Работа  па картачках (індывідуальна)
ü Знайсці назоўнікі: вызначыць іх род і абазначыць канчаткі.
ü Вызначыць склон назоўнікаў

Я жыву у Беларусі
Дзе азёры і лясы
Тут у нас гняздзяцца гусі
І гамоняць верасы
-         У якім радку правільна вызначаны род назоўнікаў? Абвядзіце адпаведную лічбу.

1.     Яблык (м.р.), сабака (ж.р.), кацяня (н.р.)
2.     Яблык (н.р.), сабака (м.рю), кацяня (ж.р.)
3.     Яблык (м.р.), сабака (м.р.), кацяня (н.р.)

Чыстапісанне:
 Каб вызначыць літару, якую будзем пісаць, нам патрэбна адгадаць загадкі:
Над хвоямі, пад смолкамі,                         Я рухавы звярок
Па лясных дарожках                                  Заўжды весела мне,
Бяжыць клубок з іголкамі                          Мая хатка – дупло
На кароткіх ножках (вожык)                    на высокай сасне (вавёрка)

Ад нябёсаў да зямлі
Сем сцяжынак праляглі (вясёлка)

Прапісаць літару в, ву, ве, во, вя
Пад дыктоўку запісаць адгадкі: вожык, вавёрка ,вяселка, венік,, верабей, вецер.
ІІІ. Арфаграфічная хвілінка
На дошцы адкрываецца верш:
Лес ідзе да небакраю,
Р…чка, горачка,  раўніна
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская кр…іна
Ля крыніцы – м…дуніцы,
Каля р…чкі – поле грэчкі

Вучні ўстаўляюць прапушчаныя літары, затым выпісваюць назоўнікі ў 3 слупкі і самі прыводзяць прыклады назоўніка
Ж.р. (з канч. (а) (я): горачка, раўніна, крыніца, краіна, грэчка.
М.р. без канч. н.р. (а), (е): лес, небакрай, сэрца, поле.
Ж.р. без канч.: ноч, мыш, моладзь
                                        
                                               Новы матэрыял.
1.     Знаёмства дзяцей з тэмай і задачамі ўрока.

Чаму назоўнікі мы падзялілі на 3 групы? Вывад робяць дзеці: (назоўнікі адзіночнага ліку у залежнасці ад склонавых канчаткаў падзяляюцца на 3 скланенні)
Якія назоўнікі адносяцца да 1-га скланення,2-га скланення, 3-га скланення? (разглядзець табліцу пр.135)
2.    Фізкультхвілінка.
3.    Гульня “Засялі свой домік” Работа ў групах.
Вучні словы падзяляюць на тры скланенні і выдзяляюць склонавыя канчаткі (Зямля, горад, акно, печ.) пр. 136
Самастойная работа.
Выканаць практык.137 падручніка. Запісаць словазлучэнне і выдзеліць канчаткі  назаоўнікаў. Абазначыць склон і скланенне назоўнікаў
4.    Праверка самастойнага задання.
5.     Хвілінка творчасці.

Са слоў скласці сказы, выдзеліць канчаткі назоўнікаў і вызначыць склон.
а) Ірынка, ад, недалека, фермы, жыве, жывелагадоўчай.
б) працуе, там, даярка, яе, мама
в)ходзіць, дзяўчынка, часта, пасля, на, занятку, у, школа, ферма.
6. Падвядзенне вынікаў.
З дапамогай сігнальных картак вызначыць скланенне назоўнікаў (хлеб, ралля, жыта, лебяда, моладзь, таполя, лес, яблык, мыш, птушка, восень).
7. Рэфлексія.
Гутарка  па пытаннях: што на ўроку было складанным?
Якія цяжкасці адчулі?
Што выконвалі з лёгкасцю?
Я магу пахваліць сябе за …

8. Дамашняе заданне: практыкаванне 138. Спісаць і абазначыць скланенне назоўнікаў.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога